Майстэрскі стрэл у нагу
- Антон Швец
- 16.02.2026, 15:58
- 3,442
Чаму вішчыць крамлёўская абслуга.
З размоваў зразумеў, што многія не ўкурылі, у чым быў стрэл у нагу з забаронай Telegram у РФ. І таму большасць людзей не разумеюць, чаму там вішчыць усялякая крамлёўская абслуга з Дзярждуры. А атрымалася проста агонь. Ну і дадатковае тлумачэнне, чаму так балюча ўдарыла па іх адключэнне Starlink.
Тлумачу. Непасрэднае камандаванне ў русакоў ужо ў многіх месцах вісела на Starlink. Для перадачы відэа пры гэтым карысталіся Diсkord (так, дагэтуль), а для ўсяго тэкставага, справаздач, гаспадарчых пытанняў і запісаных відэа выкарыстоўвалі Telegram. Пры гэтым на той момант Diсkord у РФ ужо быў заблакаваны, а Telegram — не. Але ўсім было пофіг, бо для Starlink блакіровак не існуе. Той жа Diсkord у расіян, вядома, працаваў праз выхад у агульныя інтэрнэты.
Можа, Раскамлягер і пытаўся ў топавых расійскіх вайскоўцаў, як яны паставяцца да блакіровак Telegram у РФ. І яны, можа, адказалі, што ім пофіг, бо калі ў камандавання будзе сувязь, дык ці не ўсё ім роўна, што ў расіян і ў звычайнай пяхоты не будзе Telegram. Нават у плюс, мабыць. І таму блакіроўку Telegram планавалі спакойна. А «ваеноркаў» не любяць і топавыя расійскія вайскоўцы, і таму іх Telegram-сетка — для іх хутчэй праблема, чым дапамога.
Але тут Фёдараў праціснуў вялікага сябра расійскага народа Ілона Маска на адключэнне Starlink. Вядома, з гэтым можна змагацца, і гэта не азначае, што ў расійскіх вайскоўцаў наогул не будзе сувязі. Будзе. Ёсць варыянты. Прамы радыёмост, mesh-сеткі і гэтак далей. Але каб усё працавала, як раней, усё гэта трэба было дацягнуць да оптыкі расійскіх тэлекам-аператараў і да іх выхадаў у інтэрнэты адпаведна. І дацягнулі, вядома. Але пасля гэтага ўсе зразумелі, што па-ранейшаму яно ўсё адно не працуе, бо ў РФ заблакаваны Disсord. То-бок інтэрнэт ёсць, але ўсё трэба перабудоўваць, пераўсталёўваць і шукаць іншыя сродкі перадачы відэа. Ужо менш зручныя, менш вядомыя і менш распаўсюджаныя. Таварыш маёр у шоку, бо айцішнікі там не ўсе разумныя, большасць можа працаваць толькі па інструкцыі, а пабудаваць перадачу патокавага відэа так, каб яно не адвалівалася пастаянна, можа не кожны.
І тут Раскампазор пачаў адсякаць і Telegram. Вядома, гэта не канчаткова, думаю, яны цяпер усё адкатуць, і цалкам Telegram у РФ заблакуюць ужо пасля іх «выбараў» у Дзярждуру. Але пакуль ідуць тэсты, у расійскіх вайскоўцаў адвалілася ўся зручная сувязь. Ну і плюсам з’яўляецца яшчэ і ўдар па «ваенорках», бо іх валанцёрскія зборы там таксама праз Telegram.
Майстэрскі стрэл у нагу. Тым больш што расійскія генералы не могуць прыйсці ў палітычны блок Крамля і сказаць разблакаваць усё назад, бо тады яны прызнаюць, што вісяць не на ўласнай «аналагаўнетнай» сувязі, а на замежных рашэннях. Таму будзе «давай, праграміруй» уніз па звяне падпарадкавання. Яны гэта паправяць, але ім спатрэбіцца пэўны час, і рашэнні не будуць універсальнымі. Што плюс.
Для ўсіх «здрадоманаў», якія кажуць, што і для нас адключэнне Starlink мела наступствы, магу сказаць, што плюсаў тут больш (бо «старлінкальоты» — гэта праблема). Ну і ўдар па варожых штабах. А нашы мінусы патроху выпраўляюцца. Больш каментароў пра тое, як там і што цяпер са Starlink, — пісаць забаронена, таму і я пісаць не буду. Хочаце — цярпіце, але я ведаю, як яно там насамрэч. Таксама прапановы адыходзіць ад залежнасці ад Starlink раю выказваць ужо вашаму непасрэднаму камандзіру. Ці падраздзяленню, якое вы апякаеце. Калі ў вас яго дагэтуль няма, прапаноў не трэба.
На гэтым усё.
Антон Швец, Telegram