16 лютага 2026, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская кампанія завінавацілася мінскаму заводу $20 мільёнаў

1
Расійская кампанія завінавацілася мінскаму заводу $20 мільёнаў

Пастаўкі адбыліся, разліку — няма.

Расійская арганізацыя апынулася ў вялікім даўгу перад мінскім прадпрыемствам. Агульная запазычанасць склала ₽536 млн, або $20 млн, паведамляе сталічная пракуратура.

Тавары з Беларусі не былі адгружаныя расійскаму пакупніку паводле ўмоваў здзелкі. Той абавязаўся заплаціць за іх на працягу 90 дзён. А па шэрагу пазіцый тэрміны былі скарочаныя да 60 дзён.

Калі час скончыўся, замежны суб'ект гаспадарання не зрабіў канчатковы разлік. Агульны доўг склаў ₽508 млн.

За кожны прасрочаны дзень налічваўся штраф у выглядзе пені ў памеры 0,05% ад сумы неаплачанага тавару.

Да моманту прад'яўлення іску налічылася пені на ₽28 млн. Эканамічны суд падтрымаў абвінавачанне і спагнаў на карысць прадпрыемства больш за ₽536 млн.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу, не абскарджана і не апратэставана ў парадку, устаноўленым законам.

У пракуратуры падкрэслілі, што вяртанне валютнай выручкі ў краіну па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў нагляднай дзейнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках