16 лютага 2026, панядзелак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кашалёк Лукашэнкі хавае свой бізнес

2
Кашалёк Лукашэнкі хавае свой бізнес
Аляксандр Зайцаў

Аляксандр Зайцаў перааформіў таварны знак фестывалю «Сонцастаянне» з сябе на падкантрольную юрыдычную асобу.

Вядомы бізнесмен Аляксандр Зайцаў — больш не ўладальнік таварнага знака пружанскага фестывалю «Сонцастаянне». Ён перааформіў яго на аднайменную кампанію, піша «Белорусы и рынок».

Згодна з дадзенымі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, у студзені 2026 года Аляксандр Зайцаў перааформіў таварны знак «Сонцастаянне», пад якім праходзіць музычны фестываль у Пружанах, з сябе асабіста на аднайменную кампанію.

Яна была створаная ім у 2024 годзе і паспела правесці два мерапрыемствы на радзіме бізнесмена.

У канцэрце ў 2025 годзе ўзялі ўдзел прапуцінскія артысты: Вячаслаў Бутусаў, «Арыя», «Чайф», «Аліса», «Крэматорый» і іншыя гурты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках