16 лютага 2026, панядзелак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША затрымалі яшчэ адзін «ценявы» танкер у Індыйскім акіяне

1
ЗША затрымалі яшчэ адзін «ценявы» танкер у Індыйскім акіяне
ілюстрацыйнае фота

Абардаж прайшоў без інцыдэнтаў.

Злучаныя Штаты затрымалі ў Індыйскім акіяне яшчэ адзін танкер, які мог выкарыстоўвацца для перавозкі падсанкцыйнай нафты. Пра гэта паведамляе Міністэрства вайны ЗША ў сацсетцы X. Паводле звестак Пентагона, ваенныя адсочвалі рух судна Veronica III ад Карыбскага басейна да Індыйскага акіяна, пасля чаго яго спынілі. Абардаж прайшоў без інцыдэнтаў.

«Міжнародныя воды не з’яўляюцца прыстанішчам. На сушы, у паветры ці на моры мы знойдзем вас і прыцягнем да адказнасці», — заявілі ў Пентагоне, папярэдзіўшы іншыя судны пра наступствы за парушэнне санкцыйнага рэжыму.

Як адзначае рэсурс Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны War & Sanctions, Veronica III мог выкарыстоўвацца для незаконнай перавозкі сотняў тысяч тон іранскай і венесуэльскай нафты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках