Амерыканскі генерал не верыць, што вайна скончыцца ў 2026 годзе
1- 16.02.2026, 8:22
- 1,390
Расія пакуль у гэтым не зацікаўленая.
Былы камандуючы арміі ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс лічыць, што вайна Расіі супраць Украіны наўрад ці скончыцца ў 2026 годзе. Ён настойвае, што для спынення баявых дзеянняў трэба ўзмацніць ціск на Маскву.
Такое меркаванне ён выказаў у каментары («Новини.LIVE»https://t.me/novynylive/187033). Адказваючы на пытанне, ці верыць ён у заканчэнне вайны ўжо ў гэтым годзе, Ходжэс адзначыў, што расіяне ў гэтым не зацікаўленыя. Паводле яго слоў, Крэмль можа пагадзіцца на перамір’е толькі пасля вонкавага прымусу.
«Я не бачу, каб урад ЗША аказваў на іх такі ціск, на жаль», — адзначыў генерал.
Ходжэс адзначыў, што ў Крамлі «не паважаюць Еўропу настолькі, каб іх слухаць». На яго думку, Расія будзе працягваць вайну да таго часу, пакуль не сутыкнецца з моцным міжнародным ціскам.