«Ручнаму Лукашэнку забаранілі пераходзіць гэтую лінію»
19- 16.02.2026, 8:17
- 7,664
Чаму дыктатар не паляцеў у Нью-Ёрк.
Telegram-канал «Беларуская выведка» піша пра прычыны адмовы Лукашэнкі ляцець у Нью-Ёрк на саміт «Савета міру» Дональда Трампа:
— Паездка ў Нью-Ёрк скасаваная толькі з-за «рэкамендацый» Пекіна і Масквы. Крыніцы ў МЗС адназначна пацвердзілі, што Лукашэнку туды не пусцілі старэйшыя таварышы. Асабліва негатыўна адрэагавала Масква. Кітайскія дыпламаты сталі на бок Крамля, і гэта тая чырвоная лінія, якую ручному дыктатару пераходзіць забаронена.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што МЗС Расіі недвухсэнсоўна папярэдзіў Лукашэнку.