Бранск застаўся без электрычнасці і ацяплення пасля налёту дронаў
1- 15.02.2026, 22:33
- 1,978
Нягледзячы на заявы ўладаў пра адбіццё атакі, у рэгіёне адбыліся масавыя адключэнні.
Пяць муніцыпальных утварэнняў Бранскай вобласці, а таксама часткова горад Бранск засталіся без электрычнасці і цэнтралізаванага ацяплення ў выніку масіраванай атакі дронаў. Пра гэта паведаміў мясцовы губернатар Аляксандр Багамаз.
Спачатку ён сцвярджаў, што акупанты больш за 12 гадзін адбівалі «масіраваную» атаку беспілотнікаў на Бранскую вобласць. У выніку нібыта ўдалося знішчыць больш за 170 БПЛА самалётнага тыпу.
Аднак пазней ён прызнаў, што збілі не ўсе.
«На жаль, напад ворага на нашу вобласць меў наступствы. У выніку ўдару праціўніка па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры Бранскай вобласці ў пяці муніцыпальных утварэннях і часткова ў горадзе Бранску адсутнічаюць цяпло і электрычнасць», — паведаміў Багамаз.
Паводле звестак украінскага OSINT-праекта Supernova+, была пашкоджаная электрападстанцыя «Навабранская» магутнасцю 750 кВ, размешчаная ў Выгонічах Бранскай вобласці.