Беларускія школьнікі абвалілі сайт РІКЗ
3- 14.02.2026, 17:43
- 2,534
Сістэма не вытрымала.
14 лютага сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКЗ) апублікаваў вынікі рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену. Школьнікі так хацелі даведацца пра іх, што паклалі сістэму, паведамілі ў ведамстве.
З-за высокай нагрузкі старонка з вынікамі не адкрывалася або грузілася павольна. Колькасць запытаў за хвіліну зашкальвала. Ведамству нават давялося апублікаваць зварот: «Не хвалюйцеся і не спрабуйце заходзіць кожную секунду, дайце сайту невялікую перадышку. Спецыялісты ўжо працуюць над стабілізацыяй сістэмы».
Праз некалькі гадзін працу сайта аднавілі.
Ужо вядома, што максімальныя 100 балаў атрымалі 238 школьнікаў. Ануляваных вынікаў з-за парушэнняў правілаў не зафіксавана.
Больш за ўсё стабальных вынікаў:
па замежнай мове — 104;
па матэматыцы — 51;
па рускай мове — 28.
Сярэдні бал па прадметах склаў ад 55 да 60 балаў.