14 лютага 2026, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр замежных спраў Літвы ўпэўнены, што санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя

Міністр замежных спраў Літвы ўпэўнены, што санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі будуць падоўжаныя

Для гэтага ёсць дастаткова падстаў.

Аптымізм адносна таго, што санкцыі ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі неўзабаве будуць падоўжаныя яшчэ на адзін год, выказаў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 14 лютага на прысвечанай Беларусі панэлі ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, піша «Позірк».

«І гэта правільнае рашэнне, таму што перадусім трэба памятаць прычыны, паводле якіх яны былі ўведзеныя, — сказаў кіраўнік літоўскай дыпламатыі. — Гэта парушэнні правоў чалавека ў 2020 годзе; [сітуацыя, калі] у 2021-м быў захоплены самалёт, што ляцеў у Вільнюс; затым садзейнічанне Расіі [у вайне супраць Украіны] у 2022-м. А цяпер мы прапануем дадаткова (і гэта ўзгоднена) пашырыць санкцыйны рэжым супраць Беларусі з улікам гібрыднай актыўнасці ў дачыненні да ЕС».

«У нас дастаткова падстаў захоўваць санкцыі. Я не магу ўявіць, як можна іх пераглядаць без таго, каб Лукашэнка кардынальна змяніў свае паводзіны і быў прыцягнуты да адказнасці. Таму мой адказ — не. На наступным тыдні мы, так бы мовіць, адкладзём гэтую дыскусію яшчэ на год, таму што санкцыі проста будуць падоўжаныя», — упэўнены Будрыс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках