Махляры прымусілі беларуску заліць арэндаваную кватэру
7- 14.02.2026, 16:56
- 3,790
Як выглядае схема махляроў.
Праваахоўнікі Гомельшчыны папярэджваюць, што на тэрыторыі вобласці пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Толькі за мінулы тыдзень паступіла 117 паведамленняў ад грамадзян пра званкі махляроў, распачата 52 крымінальныя справы, з якіх 25 — па цяжкіх злачынствах.
У міліцыі расказалі, што махляры тэлефануюць грамадзянам на мабільныя і дамашнія тэлефоны, а таксама праз мэсэнджары. Схема махляроў такая: пад выглядам аператараў сотавай сувязі і іншых дзяржаўных арганізацый, праваахоўнікаў, злачынцы выманваюць у пацярпелых СМС-коды і персанальныя даныя, а пасля — і зберажэнні. У міліцыі таксама паведамілі, што нядаўна дзяўчыну, якая страціла грошы, прымусілі яшчэ і заліць арэндаваную кватэру.