14 лютага 2026, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны «танкалёт» «Белавія» выканаў свой апошні рэйс

3
Легендарны «танкалёт» «Белавія» выканаў свой апошні рэйс

Борт дастаў пасажыраў з маскоўскага Внукава ў Мінск.

Самалёт Boeing 737−300 з бартавым нумарам EW-254PA выканаў свой апошні рэйс у складзе флоту «Белавія». Борт дастаў пасажыраў з маскоўскага Внукава ў Мінск і на гэтым завяршыў лётную кар'еру, паведаміла прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.

У авіякампаніі адзначылі, што гэты лайнер стаў першым Boeing 737−300 у іх парку — ён быў у эксплуатацыі з чэрвеня 2008 года. За гэты час самалёт правёў у небе 31 463 гадзіны і выканаў 17 173 рэйсы.

— Сярод адметных асаблівасцей — убудаваны трап ля левых пасажырскіх дзвярэй, што дазваляе ажыццяўляць пасадку і высадку без выкарыстання дадатковай наземнай тэхнікі, — расказалі ў «Белавіі».

Там таксама дадалі, што менавіта EW-254PA стаў першым самалётам, на кіль якога нанеслі васілёк яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі рэбрэндынгу ў 2016 годзе.

Гэты борт вядомы беларусам як першы «танкалёт». У незвычайнай ліврэі ад Wargaming (чорны фюзеляж з аранжавым арнаментам) яго прадставілі летам 2016 года. На борце было напісана: «Гульня з Беларусі, у якую гуляе ўвесь свет».

Аднак у маі 2024 года з самалёта зніклі рэкламныя надпісы і згадкі пра гульню. Тады паведамлялася, што прычынай стала заканчэнне тэрміну размяшчэння рэкламы.

Нагадаем, вясной 2022 года распрацоўнік гульняў Wargaming прадаў бізнес у Расіі і Беларусі сваёй былой расійскай «дачцэ» — санкт-пецярбургскай студыі Lesta Games. Кампанія таксама зрабіла буйныя ахвяраванні ў падтрымку грамадзян Украіны, якія пацярпелі ад вайны з Расіяй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках