14 лютага 2026, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц, Стармер і Рутэ правялі перамовы са Зяленскім

Мерц, Стармер і Рутэ правялі перамовы са Зяленскім
Уладзімір Зяленскі і Фрыдрых Мерц

Перамовы па вайне ва Украіне адбыліся на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ правялі сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірam Зяленскім для абмеркавання бягучай сітуацыі ў вайне, развязанай Расіяй. Перамовы адбыліся ў так званым «берлінскім фармаце» ў пятніцу, 13 лютага, на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае DW.

Фармат аб'ядноўвае цэлы шэраг краін ЕС, лідараў еўрапейскай супольнасці і НАТА, нагадала агенцтва AFP. Раней Мерц правёў двухбаковую сустрэчу са Зяленскім.

Да таго ў Баварыі ўкраінскі лідар разам з міністрам абароны ФРГ Барысам Пісторыусам даў старт сумеснай вытворчасці дронаў Германіяй і Украінай.

Паводле даных Крамля, на наступны тыдзень запланаваны чарговы раўнд перамоваў паміж прадстаўнікамі Расіі, Украіны і ЗША. Дыялог павінен адбыцца 17–18 лютага ў Жэневе. Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны пацвердзіў гэтыя звесткі. Два папярэднія раўнды перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША ў Абу-Дабі не прынеслі прарыву.

У сваім выступе на MSC Мерц стрымана выказаўся пра магчымасць аднаўлення дыялогу з Расіяй. «Калі ёсць сэнс гаварыць, мы гатовыя да перамоваў», — заявіў канцлер ФРГ. Аднак Расія пакуль не дэманструе гатоўнасці да «сур'ёзных абмеркаванняў», лічыць ён.

62-я Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праходзіць у сталіцы Баварыі 13–15 лютага. У ёй бяруць удзел больш за 60 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама міністры абароны каля 100 краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках