Янот Сеня з ЗША атрымаў беларускі пашпарт
2- 13.02.2026, 22:15
- 1,732
Фотафакт.
Жывёле, якая выпадкова трапіла ў Беларусь у аўтамабільным кантэйнеры, выдалі беларускі пашпарт, паведамляе СТВ.
Янота перавезлі ў вядомы парк жывёл.
У дакуменце пухнатага грамадзяніна пазначылі ўсе вядомыя звесткі. Адметна, што ёсць дата нараджэння – 27 кастрычніка 2023-га.
Прыклеілі і фота янота. Мабыць, гэта самы ўдалы здымак у пашпарце, які толькі мог бы быць у кожнага з нас.
Месца нараджэння амерыканскай жывёлы – лес ЗША.
Беларускі дакумент Сені дзейнічае да 12 лютага 2036-га.
Незвычайнага «нелегала» мытнікі знайшлі ў студзені 2026-га. Гэта адбылося падчас разгрузкі марскога кантэйнера з ЗША.
