«Белавія» запускае прамы чартар на трапічны курорт
- 13.02.2026, 19:38
- 1,706
Цяпер беларусы могуць дабрацца туды з некалькімі перасадкамі.
З 10 мая авіякампанія «Белавія» запускае чартарныя рэйсы па маршруце Мінск — Дананг, адзін з курортаў цэнтральнага В'етнама.
Час у дарозе складзе прыблізна 10–11 гадзін, рэйсы будуць выконвацца на далёкамагістральным Airbus A330−200. Цяпер беларусы могуць дабрацца да Дананга з некалькімі перасадкамі, правёўшы ў дарозе каля сутак.
Квіткі можна набыць у складзе турпакета.
Паводле звестак тураператара «Аэрабелсэрвіс», тур на дваіх у чатырохзоркавы гатэль са сняданкамі на 10–11 начэй на курорце цяпер каштуе амаль 3000 долараў.
Нагадаем, беларусы могуць ляцець у В'етнам без візы, калі іх знаходжанне ў краіне не перавышае 45 дзён.