Адпраўленая ў Беларусь браняпласціна абярнулася для расіяніна крымінальнай справай
- 13.02.2026, 19:24
- 1,762
У дачыненні да браняпласціны ў РФ дзейнічае экспартны кантроль.
Жыхар Пецярбурга стаў фігурантам крымінальнай справы аб кантрабандзе прадукцыі двайнога прызначэння. Паводле інфармацыі УФСБ па Пецярбургу і Ленабласці, мужчына адправіў у Беларусь браняпласціну, у дачыненні да якой дзейнічае экспартны кантроль. Паведамленне пра гэта з'явілася 13 лютага.
Як удакладняе «Фантанка», падазраваны займаўся продажам сродкаў індывідуальнай браняабароны — бранекамізэлек, шлемаў і браняпласцінаў. Сярод яго пакупнікоў былі ў тым ліку ўдзельнікі спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Адзін з адпраўленых у Беларусь прадметаў — амерыканская браняпласціна DKX — не вытрымаў праверкі адстрэлам: куля прабіла выраб, заяўлены клас абароны не пацвердзіўся. Падрабязнасці расследавання і абставіны адпраўкі грузу цяпер устанаўліваюцца.