Германія і Францыя вядуць таемныя перамовы аб ядзерным арсенале Еўропы
- 13.02.2026, 18:18
Еўрасаюз узмоцніць свае разведвальныя службы.
Нямецкі канцлер Фрыдрых Мерц заявіў, што Германія і Францыя вядуць перамовы аб еўрапейскім ядзерным стрымліванні.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Sky News.
— Першы абавязак Еўропы і Германіі — прызнаць новую рэальнасць, з якой яна сутыкаецца, — адзначыў ён.
Паводле слоў Мерца, альянс зразумеў, што ягоная свабода знаходзіцца пад пагрозай, і «павінен быць гатовы да зменаў і ахвяр». Ён дадаў, што Еўрасаюз узмоцніць свае разведвальныя службы, але таксама павінен мець уласную стратэгію бяспекі.
Акрамя таго, канцлер Германіі адзначыў, што распачаў канфідэнцыйныя перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам адносна еўрапейскага ядзернага стрымлівання.
«Германія разглядае гэта ў адпаведнасці са сваімі прававымі ядзернымі абавязацельствамі, як частку НАТА», — сказаў Мерц.