Канцлер Германіі патлумачыў, пры якіх умовах завершыцца вайна ва Украіне
3- 13.02.2026, 17:53
- 2,648
Фота: Getty Images
Перамовы не працуюць?
Расія, верагодна, не схільная да сур'ёзных мірных перамоў з Украінай. Таму агрэсара трэба «даціснуць».
Пра гэта падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Guardian.
Мерц, каментуючы перамовы з Расіяй, нагадаў пра тое, як «прэм'ер-міністр з ЕС» (маецца на ўвазе прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан) паехаў у Маскву на мірныя перамовы без мандата і нічога не дасягнуў. Ужо праз тыдзень Украіна падвергнулася адной з самых цяжкіх атак РФ на грамадзянскую інфраструктуру.
«Таму, калі ёсць сэнс гаварыць, мы гатовыя гаварыць. Але, як можна бачыць з амерыканскага боку, Расія пакуль не гатовая да сур'ёзных перамоў», — удакладніў канцлер.
Ён адзначыў, што вайна ва Украіне «скончыцца толькі тады, калі Расія будзе, прынамсі, эканамічна, а магчыма і ў ваенным плане, знясіленая». На яго думку, гэты момант ужо набліжаецца.
«Расія павінна адмовіцца ад гэтай жудаснай вайны супраць Украіны, і мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб давесці яе да кропкі, калі яна не ўбачыць для сябе далейшых выгод у працягванні гэтай жудаснай вайны», — сказаў Мерц.