Bloomberg: Вайна ва Украіне разбудзіла Еўропу
1- 13.02.2026, 15:59
- 3,728
Адбыліся тры вялікія змены.
Поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну, якое забрала сотні тысяч жыццяў і прымусіла мільёны людзей пакінуць свае дамы, шакіравала Еўропу. Краіны кантынента былі вымушаныя перагледзець свае падыходы да эканамічнай палітыкі, абароны і адносін з Расіяй. Пра гэта піша Bloomberg у вялікай аналітычнай публікацыі.
Эканамічная трансфармацыя
Вайна прывяла да рэзкага росту выдаткаў на энерганосьбіты з-за страты доступу да расійскага прыроднага газу, што ўдарыла па энергаёмістых галінах, такіх як хімічная прамысловасць. Еўропа актыўна шукала альтэрнатывы, будавала новую інфраструктуру і перанакіроўвала патокі рэсурсаў.
Гандлёвыя сувязі з Расіяй, што перажылі халодную вайну, наўрад ці адновяцца да даваеннага ўзроўню.
«Гэта ўжо не пытанне нормы прыбытку або скарачэння інвестыцый. Гэта проста пытанне выжывання», — сказаў старшыня праўлення SKW Stickstoffwerke Piesteritz GmbH Пётр Цінгр.
Трансфармацыя ў абароннай палітыцы
Еўропа перайшла ў «абарончы рэжым», павялічыла выдаткі на ўзбраенне і пачала перабудоўваць арміі пасля дзесяцігоддзяў іх заняпаду. Чальцы НАТА пагадзіліся выдаткоўваць 5% ВУП на абарону, а Фінляндыя і Швецыя адмовіліся ад нейтралітэту, далучыўшыся да альянсу. Германія стала ключавым гульцом, ухваляючы рэкордныя кантракты на 50 млрд еўра і аднаўляючы вайсковую службу.
«Найбольшай зменай стала тое, што Еўропа прачнулася і перайшла ў абарончы рэжым на шырокім фронце», — адзначыла Хенна Віркунен, выканаўчая віцэ-прэзідэнтка ЕС па пытаннях тэхналагічнага суверэнітэту, бяспекі і дэмакратыі.
Трансфармацыя ў успрыманні Расіі
Былыя ілюзіі пра Расію як партнёра развеяліся: Еўропа прызнала яе імперскім праектам, гатовым да агрэсіі. Папярэджанні ўсходніх чальцоў ЕС, такіх як Польшча і краіны Балтыі, набылі вагу, а гібрыдныя атакі Масквы ўзмацнілі страх. Вайна паказала, што Расія не непераможная, але патрабуе гатоўнасці да канфрантацыі.
«Расія з’яўляецца найвялікшай краінай свету па тэрыторыі, яна «застаецца імперскім экспансіянісцкім праектам», — сказала Оана Лунгеску, былая прэс-сакратарка НАТА.