13 лютага 2026, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне заўважылі ажыятаж на рацэ

8
У Гродне заўважылі ажыятаж на рацэ

Што так прыцягнула дзясяткі чалавек?

Незвычайную карціну ўчора заўважылі ў Гродне: дзясяткі чалавек сабраліся на лёдзе невялікай затокі Нёмана. Адной з версій таго, што магло так прыцягнуць сабраных, — магчымасць добрага ўлову.

Мароз скуваў большасць вадаёмаў рэгіёна, піша Newgrodno.by. Але вопытныя рыбакі ўсё ж знайшлі выхад — у чацвер дзясяткі чалавек сабраліся на лёдзе каля гродзенскага порта. Выглядае сапраўды ўражліва:

Магчыма, гэта месца і праўда славіцца магчымасцю добрага ўлову. Пры гэтым побач усталяваны таблічкі, што папярэджваюць пра небяспеку выхаду на лёд.

«Лёд у гэтым месцы больш падобны да швейцарскага сыру. Дырак-лунок у ім вельмі шмат. З улікам таго, што на дварэ „плюс“, рызыка „выкупацца“ для рыбакоў узрастае ў разы», — папярэджваюць аўтары.

Нагадаем, што МНС заклікае рыбакоў выконваць правілы бяспекі: выходзіць на лёд таўшчынёй не менш як 7—10 см, абавязкова надзяваць выратавальную камізэльку і загадзя паведамляць блізкім пра месца і час рыбалкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках