У Беларусі забаранілі восем расійскіх незамярзаек
1- 13.02.2026, 14:50
- 1,174
Яны маглі справакаваць атручванне выпарамі метанолу.
Санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі падвяла несуцяшальныя вынікі праверак шклоамывальных вадкасцяў. На пачатак лютага 2026 года з 265 даследаваных узораў 37,7% утрымлівалі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню метанолу.
Пад забарону трапілі восем незамярзаек расійскай вытворчасці:
- Ледоруб (-30С);
- Freedom -30C;
- Iris -30С;
- Autoexpress зимняя -30С;
- Blik -30С;
- Чистый обзор -30С;
- Путь (-20С) универсальная низкотемпературная;
- Sibiria -30 С.
Акрамя таго, прыпынена дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі на шклоамывальную вадкасць Heinreich -15C.
Патрапляючы ў арганізм нават у невялікіх колькасцях, метанол ператвараецца ў таксічныя фармальдэгід і мурашыную кіслату, якія паражаюць цэнтральную нервовую сістэму і зрокавы нерв.
Найбольшай рызыцы вадзіцель і пасажыры падвяргаюцца ў замкнутай прасторы салона: пры дрэннай вентыляцыі, уключанай рэцыркуляцыі і працяглых паездках выпарэнні ядавітага спірту назапашваюцца да небяспечнай канцэнтрацыі.