13 лютага 2026, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запанікаваў з-за стану войскаў

19
Лукашэнка запанікаваў з-за стану войскаў

Дыктатара збянтэжыла ўбачанае на стральбах.

Аляксандр Лукашэнка «на ўласныя вочы» паглядзеў 13 лютага ў межах «нечаканай» праверкі Узброеных Сіл, наведаўшы 227-ы агульнавайсковы палігон у Барысаўскім раёне. Пра гэта паведаміла прэс-служба дыктатара.

Аляксандр Лукашэнка наведаў стральбішча, дзе праходзілі вучэбныя стральбы з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Планавалася выканаць вучэбныя стральбы з узбраення бранятранспарцёраў, але гэтую частку адклалі на потым — «густы туман унёс свае карэктывы», патлумачылі ў прэс-службе дыктатара.

Падводзячы вынікі, Лукашэнка адзначыў, што «хацеў убачыць на ўласныя вочы, наколькі войскі падрыхтаваныя да вядзення баявых дзеянняў».

— Ну, радасці няшмат, давайце шчыра казаць. Страляюць, бачаць мішэні. Будзем лічыць, што так сабе, — сказаў дыктатар. — Хвалююцца, вядома, — «прэзідэнт» стаіць за плячыма. Я разумею, што пэўнае хваляванне ёсць. Ну, так на так — дзесьці трапілі, дзесьці прамахнуліся.

У прэс-службе дыктатара падкрэслілі, што да стральбаў прыцягваліся «не спецыяльна падабраная каманда, а вайскоўцы па спісе і незалежна ад тэрміну службы і досведу».

— Хай працуюць далей. Мы паглядзім, як ускладніць табе жыццё. Мы табе цяпер жыццё ўскладняць будзем. Таму не расслабляйся. Ну, а з камбатаў, вядома, скуру будзем па-мужчынску драць, — дадаў Лукашэнка, звяртаючыся да міністра абароны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках