13 лютага 2026, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомага выкладчыка звольнілі з гомельскага ўніверсітэта

2
Вядомага выкладчыка звольнілі з гомельскага ўніверсітэта

Чаму і па чыёй ініцыятыве кантракт не быў працягнуты — не ўдакладняецца.

Старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксандр Вараненка паведаміў у сацсетках пра сваё звальненне. Як адзначыў «Флагшток», выкладчык размясціў сторыс з фатаграфіяй паведамлення і подпісам:

«Усім дзякуй за гэтыя дваццаць гадоў! Наперадзе — новы шлях!»

Менавіта столькі часу Вараненка працаваў у ВНУ. Ён пачаў прафесійны шлях у 2006 годзе, калі стаў асістэнтам кафедры палітычнай сацыялогіі ГДУ імя Францыска Скарыны.

Цяпер рэктар Сяргей Хахомаў даслаў Вараненку паведамленне аб звальненні ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта. Чаму і па чыёй ініцыятыве кантракт не быў працягнуты — не ўдакладняецца.

Судзячы па інфармацыі на старонках у сацсетках, Вараненка займаецца рэпетытарствам: рыхтуе абітурыентаў па прадмеце «гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Пры гэтым у адным са сваіх нядаўніх пастоў выкладчык пісаў:

«Школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі напісаныя так, што іх тэкст з цяжкасцю могуць зразумець студэнты. Раптам «простая» гісторыя стала складаней за матэматыку і англійскую мову, пра што сведчаць вынікі РТ-1».

Ён тлумачыў, што тэст (відаць, рэпетыцыйнага тэсціравання) «ўскладнены ў бок павелічэння факталогіі, асабліва дат; пры гэтым вельмі складана пагрузіцца ва ўсе гістарычныя працэсы, каб гэтыя даты сталі ўсвядомленымі».

Акрамя выкладання Аляксандр Вараненка быў ініцыятарам правядзення ўніверсітэцкага чэмпіянату «Што? Дзе? Калі?», за што яго паважалі і цанілі студэнты. Таксама ён вядзе адукацыйны праект на сваім YouTube-канале.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках