Што адбываецца з доларам перад выхаднымі
5- 13.02.2026, 11:12
- 2,936
На БВФБ пачаліся таргі.
Здаецца, долар вырашыў пайсці на выхадныя налёгку — на пачатку таргоў зноў губляе у цане, праўда, не моцна. Расійскі рубель і кітайскі юань паводзяць сябе аналагічна. Біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца каля адзнакі $66 432.
Долар патаннеў на 0,06 капейкі і каштуе 2,8638 рубля.
Па еўра таргоў не было, Нацбанк усталяваў курс на сёння 3,4029 рубля.
Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,09 капейкі і каштуе 3,7198 рубля.
Дзясятак юаняў патаннеў на 0,51 капейкі і каштуе 4,1458 рубля.
Учора долар скінуў 0,60 капейкі і каштаваў 2,8644 рубля, еўра патаннеў на 0,99 капейкі і каштаваў 3,4011 рубля. Сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,14 капейкі і каштавала 3,7207 рубля, а дзясятак юаняў патаннеў на 0,19 капейкі і каштаваў 4,1509 рубля.