Стала вядома, колькі салдат КНДР было ліквідавана ў вайне супраць Украіны
4- 13.02.2026, 14:59
- 16,118
Частку тых, хто выжыў, могуць паўторна накіраваць на фронт.
Каля 6000 паўночнакарэйскіх вайскоўцаў загінулі або атрымалі раненні, ваюючы на баку Расіі супраць Украіны. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на Нацыянальную разведвальную службу Паўднёвай Карэі.
«Паводле ацэнак разведкі, 6000 паўночнакарэйскіх салдат загінулі або атрымалі раненні», — цытуе агенцтва крыніцу.
Паводле звестак разведкі, цяпер у прыфрантавым Курскім рэгіёне Расіі знаходзіцца каля 11 тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі. З іх прыблізна 10 тысяч — баявыя падраздзяленні, яшчэ тысяча — інжынерныя войскі.
Акрамя таго, каля 1100 вайскоўцаў, якія вярнуліся ў КНДР у снежні 2025 года, могуць ізноў накіраваць у Расію для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
Нягледзячы на значныя страты, у разведцы Паўднёвай Карэі заяўляюць, што паўночнакарэйская армія атрымала практычныя вынікі ад удзелу ў баявых дзеяннях.
«Нягледзячы на 6000 страт, паўночнакарэйская армія дасягнула вынікаў у выглядзе набыцця сучасных баявых тактык на полі бою, а таксама мадэрнізацыі сваіх сістэм узбраення пры тэхнічнай дапамозе Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.
Пхеньян стварыў новы дэпартамент беспілотных лятальных апаратаў і працуе над фарміраваннем сістэмы, здольнай распрацоўваць і масава вырабляць дроны.