На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія цюльпаны
5- 13.02.2026, 10:41
- 2,170
Што па цане і асартыменце?
На сталічным Камароўскім рынку заўважылі першыя беларускія цюльпаны, піша «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу гандлёвага аб’екта.
Кошт цюльпанаў — 4,5 рубля за штуку. Пакуль у продажы сем відаў кветак, але абяцаюць пашырэнне асартыменту.
Іх можна знайсці ў цэнтры крытага рынку і каля лесвіцы да «Камунаркі».
«І памятайце, што жоўтыя цюльпаны зусім не вестуны разлукі! Ёсць шмат трактоўкаў, і ў адной з іх гаворыцца, што жоўты колер часта сімвалізуе золата, таму падораны букет азначае пажаданне дастатку», — паведаміла прэс-служба Камароўкі.