13 лютага 2026, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: паштовыя скрыні Tut.by перастануць працаваць

5
СМІ: паштовыя скрыні Tut.by перастануць працаваць

У бліжэйшы час.

З пачатку 2026 года на адрасы юрыдычных асоб паступаюць патрабаванні ад органаў выканаўчай улады карыстацца абароненымі паштовымі сэрвісамі, размешчанымі ў нацыянальным сегменце інтэрнэту. Гэтыя нормы прапісаныя ў указе №60.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што недапушчальна выкарыстоўваць для пошты рэсурсы, звязаныя з экстрэмісцкай дзейнасцю.

Асаблівую ўвагу надалі tut.by, які ўнесены ў спіс ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны.

«Рашэнне цалкам выключыць функцыянаванне рэсурсаў, звязаных з ідэнтыфікатарам tut.by, пасля інфармавання суб'ектаў гаспадарання пацвердзілі кампетэнтныя супрацоўнікі органаў-рэгулятараў і праваахоўных органаў», – паведаміла Tochka.by крыніца ў галіне, знаёмая з сітуацыяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках