12 лютага 2026, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Расія распрацавала «ашаламляльную ідэю» для ЗША наконт долара

4
Bloomberg: Расія распрацавала «ашаламляльную ідэю» для ЗША наконт долара

Крэмль падрыхтаваў мемарандум «высокага ўзроўню».

Крэмль разглядае прапанову вярнуцца да разлікаў у доларах у межах шырокага эканамічнага партнёрства з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта гаворыцца ў падрыхтаваным сёлета мемарандуме «высокага ўзроўню», распаўсюджаным сярод высокапастаўленых расійскіх чыноўнікаў, паведаміла Bloomberg. Агенцтва ўдакладняе, што незразумела, ці прапаноўвала Расія ЗША якія-небудзь пункты з гэтага мемарандума.

Вяртанне Расіі да разлікаў у доларах з'яўляецца адным з сямі пунктаў мемарандума. Паводле дакумента, разлікі ў доларах прапануецца выкарыстоўваць у тым ліку для аперацый з расійскімі энерганосьбітамі, перадае агенцтва. Рэалізацыя гэтай і іншых прапаноў азначала б «ашаламляльны паварот крэмлёўскай палітыкі і, патэнцыйна, кардынальныя змены ў сусветнай фінансавай сістэме», піша Bloomberg.

ЗША ўжо абмяркоўваюць паступовае зняцце санкцый як частку мірнай здзелкі, піша Bloomberg. Аднак дагэтуль Масква рабіла стаўку на пошук альтэрнатыў долару і збліжэнне з Кітаем. Таму заходнія чыноўнікі, знаёмыя з дакументам, лічаць малаверагодным, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у выніку пойдзе на здзелку з ЗША, якая супярэчыць інтарэсам Пекіна, перадае агенцтва.

Bloomberg піша, што ў дакуменце таксама выкладзены напрамкі, дзе эканамічныя інтарэсы Расіі і ЗША могуць супасці пасля ўрэгулявання вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках