12 лютага 2026, Чацвер, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі суд абавязаў Ісуса Хрыстоса вярнуць ранейшае імя

7
У Расіі суд абавязаў Ісуса Хрыстоса вярнуць ранейшае імя

Ён зноў стане Яўгенам Пятровічам Чэкулаевым.

Абраць рэдкае імя сёння ўжо не здаецца чымсьці незвычайным. Жыхар Казані (Татарстан, РФ) у нейкі момант вырашыў афіцыйна стаць Ісусам Хрыстом — і яму гэта ўдалося. Аднак цяпер суд пастанавіў вярнуць ранейшае імя.

Выданне «Бизнес Online» піша, што прычынай звароту пракурора Ільдара Ісмагілава у суд стала заключэнне Міністэрства юстыцыі. Згодна з дакументам, змена імя паводле рэлігійнага прынцыпу забароненая.

У пракуратуры палічылі, што мужчына такім чынам уводзіць людзей у зман, суадносячы сваё імя з асобай Ісуса Хрыста, і тым самым абражае пачуцці вернікаў.

Такім чынам, Ісус Пятровіч Хрыстос зноў стане Яўгенам Пятровічам Чэкулаевым. Калі менавіта мужчына вырашыўся на змену імя, не ўдакладняецца. Раней ён неаднаразова быў асуджаны за разбой і рабаўніцтва, а ў снежні атрымаў 2,5 года ўмоўна за фіктыўную рэгістрацыю мігрантаў у сваёй кватэры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках