«Пакуль дастаў, сто потаў зышло»
- 12.02.2026, 14:21
- 1,534
Рыбак злавіў буйнага шчупака на Мінскім моры.
Мінскае мора зімой — адзін з самых любімых вадаёмаў сталічных аматараў зімовай рыбалкі. Нярэдка такія вылазкі прыносяць класныя трафеі. Некалькі дзён таму рыбак Андрэй злавіў шчупака вагой 12 кг, перадае спецыялізаванае выданне fishingby.com.
На рыбалку мужчына выбраўся ў панядзелак, 9 лютага. Паклёўка драпежніка адбылася а 16:00. Рыба, судзячы па фота, была немалых памераў, таму давялося з ёй пабарацца: рыбак рассвідроўваў палонкі, інакш проста не дастаў бы яе.
«Рассвідроўваў 3 палонкі каля асноўнай, адзін з рыбакоў дапамагаў сячы лёд. Пакуль дастаў, сто потаў зышло. Давялося распрануцца на марозе да адной майкі», — распавёў мужчына.
Гэта не першы буйны шчупак, злоўлены ў беларускіх вадаёмах гэтай зімой. У студзені мы распавядалі, як жыхар Шклова на Дняпры вылавіў зубатага драпежніка вагой 16 кг.
