12 лютага 2026, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць дазволіць выкарыстоўваць музыку на тэлебачанні без згоды аўтараў

6
У Беларусі могуць дазволіць выкарыстоўваць музыку на тэлебачанні без згоды аўтараў

Механізм разліку і выплаты «ўзнагароджання» за гэта ахутаны таямніцай.

У Беларусі плануюць дазволіць тэлеканалам выкарыстоўваць музычныя творы без папярэдняй згоды аўтараў або праваўладальнікаў у асобных тэлеперадачах з абавязковага агульнадаступнага пакета, паведамляе «Белсат».

Адпаведная норма прадугледжаная ў праекце закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці», які «дэпутаты» прынялі ў першым чытанні.

Як паведаміў намеснік старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па адукацыі, культуры і навуцы Вячаслаў Данілавіч, гаворка ідзе пра магчымасць вольнага выкарыстання музычных твораў пры ўмове выплаты «справядлівага ўзнагароджання» аўтарам або іншым праваўладальнікам. Механізм разліку і выплаты гэтага «ўзнагароджання» пакуль не ўдакладняецца.

Паводле слоў «дэпутата», прапанаваныя новаўвядзенні звязаныя са спецыфікай тэлевізійнай вытворчасці, калі згоду праваўладальнікаў на выкарыстанне музыкі трэба атрымаць аператыўна, але далёка не заўсёды гэта магчыма.

Акрамя таго, дакумент удакладняе асобныя тэрміны і тэрмін дзеяння выключнага права на творы навукі, літаратуры і мастацтва — на працягу жыцця аўтара і 70 гадоў пасля яго смерці. Праект закона будуць дапрацоўваць да другога чытання з удзелам рабочых груп.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках