Пад Гуляйполем камандзір 38-й брыгады РФ загадаў расстрэльваць палонных
5- 12.02.2026, 9:18
- 5,826
ГУР перахапіла размову.
У Гуляйполі і яго аколіцах ідуць цяжкія баі, ЗСУ маюць поспехі, ліквідуюць акупантаў, што прымушае іх чапляцца за пазіцыі.
11 лютага ў раёне Гуляйполя адзін з афіцэраў 38-й асобнай матастралковай брыгады 35-й арміі Узброеных Сіл РФ загадаў падначаленым браць украінскіх вайскоўцаў у палон і расстрэльваць іх.
Аўдыёперахоп перамоў камандзіра з акупантамі апублікавалі на сайце ГУР.
Па сувязі расійскі афіцэр пахваліў салдат, заявіўшы, што яны рухаюцца ў правільным кірунку, і заклікаў іх заходзіць і не стаяць доўга на месцы.
«Яны не ведаюць, што вы падышлі, нават калі хто-небудзь там ёсць, акуратна ўзяць іх у палон і расстраляць», – рэзюмаваў ваенны злачынца.
Сітуацыя ў Гуляйполі і яго аколіцах застаецца цяжкай, гэта пацвердзіў камандзір 1-га асобнага штурмавога палка імя Дзмітра Кацюбайлы Дзмітрый Філатаў з пазыўным «Перун» у эфіры Армія TV.
Паводле яго слоў, ЗСУ маюць тактычныя поспехі пад Гуляйполем, у выніку армія РФ сканцэнтраваная на ўтрыманні пазіцый. «Ёсць пэўныя поспехі ў Узброеных Сіл, якія я цяпер, на жаль, не магу агучваць, бо аперацыя яшчэ працягваецца», – падкрэсліў «Перун».