10 лютага 2026, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэльскага апазіцыянера арыштавалі праз некалькі гадзін пасля вызвалення

1
Венесуэльскага апазіцыянера арыштавалі праз некалькі гадзін пасля вызвалення

Пад выглядам парушэння ўмоваў вызвалення.

Генеральная пракуратура Венесуэлы заявіла, што звярнулася ў суд з просьбай арыштаваць аднаго з найбліжэйшых саюзнікаў лідаркі апазіцыі Марыі Карыны МачадыХуана Пабла Гуаніпа — менш чым праз 12 гадзін пасля яго вызвалення з-пад варты. Вызваленне адбывалася ў межах урадавай праграмы па вызваленні палітвязняў, піша Associated Press (пераклад — сайт Charter97.org).

Генпракурор Тарэк Уільям Сааб паведаміў, што суд мусіў адмяніць «папярэднюю меру» для Гуаніпа з-за «нявыканання ўмоваў», але не ўдакладніў, якія менавіта ўмовы былі парушаныя, і дзе знаходзіцца апазіцыянер. Улады плануюць перавесці яго пад хатні арышт.

Сын Гуаніпа, Рамон, распавёў, што познім вечарам у нядзелю бацьку перахапіла група мужчын на трох аўтамабілях, узброеных доўгаствольнай зброяй і ў грамадзянскай вопратцы з бронекамізэлькамі. Ён падкрэсліў, што Гуаніпа не парушаў умоваў вызвалення: штомесячная яўка ў суд і забарона на выезд з краіны.

Гуаніпа правёў пад вартай больш за восем месяцаў. Яго арыштавалі ў маі 2025 года па абвінавачанні ў ўдзеле ў «тэрарыстычнай групоўцы», якая нібыта планавала байкот выбараў. Апазіцыя і праваабаронцы лічаць арышт спробай падаўлення іншадумства.

Вызваленне Гуаніпа і іншых палітыкаў адбылося на фоне ціску з боку міжнароднай супольнасці, уключна з прадстаўнікамі ААН, і пасля ўступлення на пасаду часовай прэзідэнткі Дэльсі Радрыгес. У нядзелю з турмаў былі вызваленыя як мінімум 30 чалавек, сярод якіх паплечнікі Мачада — адвакат Перкінс Роча і актывістка Марыя Аропеса. Апазіцыя заклікае да амністыі для палітвязняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках