З’явіліся новыя падрабязнасці замаху на генерала Аляксеева ў Маскве
5- 10.02.2026, 16:08
- 7,198
Сярод іх ёсць адна пікантная дэталь.
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці замаху на расійскага генерала Уладзіміра Аляксеева, які адбыўся ў Маскве, піша «Диалог.UA».
Як паведамляюць крыніцы, генерал быў паранены ў кватэры, якая належыць прапагандыстцы Ірыне Куксенковай, супрацоўніцы крамлёўскага «Першага канала».
Менавіта да яе Аляксееў рэгулярна прыязджаў без аховы, імкнучыся да поўнай канфідэнцыйнасці. Пра месца замаху ведалі толькі двое — сам генерал і гаспадыня кватэры, — піша журналіст Дзяніс Казанскі.

Канспірацыя, якая не спрацавала
Паводле звестак журналістаў, генерал свядома адмаўляўся ад суправаджэння, бо візіты насілі асабісты характар. Кватэра не была яго месцам пражывання і выкарыстоўвалася выключна для таемных сустрэч. Гэта рэзка звузіла кола людзей, якія ведалі пра маршруты і час візітаў. Фактычна месца, якое ідэальна падыходзіла для замаху, было вядома толькі двум.

Цішыня прапагандысткі
Тэлеграм-канал Куксенковай не абнаўляецца з 5 лютага. Ні каментарыяў, ні тлумачэнняў яна не дала. Тым часам дарадца міністра абароны Украіны Сяргей Стерненка пацвердзіў, што ў момант замаху генерал сапраўды знаходзіўся без аховы, бо «адлучаўся па асабістых справах».