Беларусам паабяцалі новыя «лісты шчасця»
17- 10.02.2026, 14:36
- 10,916
Нават калі няма машыны.
На нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце анансавалі новы фармат паведамленняў аб парушэнні заканадаўства — па пошце пачнуць прыходзіць штрафы за стыхійныя звалкі, якія тыя ці іншыя беларусы арганізуюць у лясах. Для фіксацыі будуць выкарыстоўвацца фотапасткі.
Паводле слоў старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Драгуна, толькі за мінулы год з лясных масіваў сталіцы вывезлі каля 1200 тон смецця. Гэтыя лічбы прывяло інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны».
За смецце, выкінутае ў лесе, беларусам пагражае адміністрацыйная адказнасць. Згодна са ст. 16.22 КаАП РБ штраф можа складаць да 10 базавых велічынь — сёння гэта да 450 рублёў.
Фотапасткі ў Беларусі выкарыстоўваюць ужо не першы год — імі актыўна карыстаюцца Мінлясгас і прыродаахоўныя службы. Звычайна такія камеры ўсталёўваюць для выяўлення незаконных высечак, але ў аб'ектыў рэгулярна трапляюць і іншыя парушэнні:
— самавольная нарыхтоўка ялін да Новага года,
— збор бярозавага соку без дазволу,
— ігнараванне забаронаў на наведванне лясоў у пажаранебяспечны перыяд,
— вываз і скід будаўнічага і бытавога смецця.
Пакараць штрафам за падобныя парушэнні могуць не толькі па выніках рэйдаў прыродааховы, але і на падставе запісаў з фотапастак. Судзячы па заявах на нарадзе ў мэрыі, цяпер такія камеры з'явяцца і ў сталічных лясапалосах.