Армія Пуціна апынулася ў «каменным веку» за адну ноч
9- 10.02.2026, 15:34
- 14,214
Маск фактычна спыніў наступ расіян на асобных участках фронту.
У пачатку лютага ў расійскіх вайсковых чатах пачалася паніка, Starlink увёў новыя жорсткія абмежаванні, пасля чаго значная частка тэрміналаў, выкарыстаных расійскімі падраздзяленнямі, аказалася адключаная. Паводле слоў міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава, сістэма перайшла на абавязковую верыфікацыю прылад і працу па «белым спісе», што пазбавіла Маскву магчымасці карыстацца спадарожнікавай сувяззю на акупаваных тэрыторыях, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).
Расійскія вайскоўцы скардзяцца ў сацсетках на раптоўную страту сувязі. Хтосьці б'е нагамі па тэрміналу, хтосьці выкарыстоўвае яго як стол. «За адну ноч мы адкаціліся ў каменны век», — напісалі байцы з аднаго падраздзялення.
Паводле дадзеных украінскіх вайскоўцаў, расійскія атакі прыкметна знізілі тэмпы. Эксперт Сяргей Бескрэстнаў паведаміў, што на асобных участках наступ фактычна спыніўся. Cloudflare таксама зафіксаваў зніжэнне актыўнасці Starlink у зоне баявых дзеянняў. Камандзіры ўкраінскіх брыгад кажуць: «Стала намнога цішэй».
Аднак на некаторых напрамках РФ адаптуецца, пераходзячы на камбінацыю з LTE-мадэмаў, Wi-Fi-мастоў і рэлейных сетак. Расійскія дроны ўсё часцей выкарыстоўваюць мадэмы з mesh-сеткай, што дазваляюць кіраваць апаратамі на адлегласці да 600 км, а таксама рэтранслятары ў Беларусі.
Асноўны ўдар Starlink прыпаў па расійскіх ударных беспілотніках, якія раней білі па тылах Украіны на дыстанцыях звыш 200 км. Страта пастаяннага канала сувязі істотна пагоршыла іх эфектыўнасць.
Рэзка выраслі цэны на аналагавае абсталяванне — расійскія крыніцы прызнаюць, што праграмы па стварэнні ўласнай абароненай сувязі былі закінутыя: «Якаснай сувязі няма».
Для арміі, што называла сябе «другая ў свеце», залежнасць ад аднаго амерыканскага сэрвісу стала балючым ударам.