15 лютага 2026, Нядзеля, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасійскім манахіням з Мінска забаранілі збіраць грошы ў Швейцарыі

12
Прарасійскім манахіням з Мінска забаранілі збіраць грошы ў Швейцарыі
Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску

Пільнасць праявіў парафіянін касцёла Святой Тройцы ў Берне.

Манахіні беларускага праваслаўнага Свята-Елісавецінскага манастыра з Мінска працягваюць ездзіць па Еўропе і збіраць грошы, хоць і актыўна падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны. Цяпер іх заўважылі ў швейцарскім Берне, піша выданне Blick.

На гэты раз мінскія манахіні збіралі грошы ў касцёле Святой Тройцы ў Берне. Яны стаялі каля ўваходу, прадаючы свечкі, кнігі, кубкі, матрёшкі і многае іншае. Афіцыйна ім грошы патрэбныя на ўтрыманне сіроц, але ў гэтым засумняваўся парафіянін Даніэль Гензелер, які з'яўляецца выкладчыкам рускай мовы і спецыялістам па пытаннях Усходняй Еўропы.

Ідучы на нядзельную імшу, Гензелер быў шакаваны, убачыўшы манахінь, пра якіх чытаў, што яны падтрымліваюць расійскую вайну. Ён напісаў ліст у парафію, у парафіяльную газету Берна і ў Базельскую япархію, патрабуючы «найбольш рашучым чынам» закрыць праваслаўны кіёск.

Ксёндз Мар'е Гюбшер адзначыў, што «атрымаў мноства пісьмовых пацвярджэнняў, што ахвяраванні будуць выкарыстаны выключна на іх дабрачынную дзейнасць». Ён паведаміў, што не ведаў пра меркаваныя сувязі манахінь з Крамлём. Цяпер жа, каб «пазбегнуць якіх-небудзь непрыемных асацыяцый у будучыні», касцёл забароніць прысутнасць манахінь на сваёй тэрыторыі.

Нагадаем, што мінскія манахіні са Свята-Елісавецінскага манастыра збіраюць грошы на Захадзе праз свае дабрачынныя канцэрты і продаж пры цэрквах. Частка грошай трапляе на ўсход Украіны да расійскіх узброеных сіл у якасці лекаў і нават аўтамабіляў са знакам Z.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках