Беларуска хацела арыгінальна паведаміць мужу пра цяжарнасць і стала «зоркай» сацсетак
7- 10.02.2026, 9:37
- 8,004
Муж пераблытаў тэст з пробнікам духаў.
Беларуска паказала ў TikTok, як муж даведаўся пра яе цяжарнасць. Яна хацела, каб муж убачыў тэст на цяжарнасць, але той пераблытаў яго з пробнікам духаў. У выніку відэа пра гэта набрала мільёны праглядаў, піша «Зеркало».
На відэа мужчына адчыніў цёмную каробку і дастаў, відаць, упакоўку парфумы. Выпусціўшы яе з рук, герой відэа пад смех жонкі панюхаў вузкую палоску, якую прыняў за пробнік. Урэшце муж зразумеў, што трымае ў руках тэст на цяжарнасць — судзячы па ягонай рэакцыі, станоўчы.
«Калі хацела зрабіць усё прыгожа, але не вытрымала — і атрымалася, як атрымалася», — адзначыла аўтарка відэа.
@an_mihailovskaya Калі хацела зрабіць усё прыгожа, але не вытрымала і атрымалася як атрымалася аххахахахахах. Таму хлебчык пайшоў у якасці рэквізіту #перваябеременность#тестнабеременность#семья#дети ♬ оригинальный звук - an_mihailovskaya
За суткі ролік набраў больш за 3,6 млн праглядаў і тысячы каментарыяў. Сярод іх папулярныя такія:
«Пах маёй жанчыны».
«Мой муж, калі знайшоў тэст на цяжарнасць на кухоннай шафе, не ведаў, што гэта. Нават на мову паспрабаваў — што, кажа, за палачка?»
«Адзіная рэакцыя на цяжарнасць, ад якой я не рыдала, а рагочу ўжо гадзіну».
«Канечне, пробнік! Праз некаторы час будзе чалавек».
«Афіцыйна заяўляю! Гэта найлепшае відэа на гэтую тэму».
«І пах такі нічога».
Заўважым, што ў аптэчных тэстах на цяжарнасць звычайна выкарыстоўваецца мача. Яе трэба змясціць у спецыяльны кантэйнер, пачакаць вызначаны час (звычайна 1–5 хвілін) і даведацца вынік па палосках: адна — цяжарнасці няма, дзве — ёсць.