«Расійская эліта намякае Пуціну»
9- 10.02.2026, 11:48
- 18,322
Гэта вельмі сур'ёзны маркер.
Лаяльныя Крамлю дзяржСМІ ў Расіі нечакана пачалі пісаць праўду аб эканамічнай катастрофе, якая насоўваецца на краіну. Замест расповедаў пра тое, што ўсё пад кантролем, прапаганда перайшла ў рэжым панікі. І гэта яскравае сведчанне таго, якія настроі пануюць у шэрагах расійскіх «эліт».
Пра гэта ў сваім блогу піша вядомы расійскі Z-блогер Максім Калашнікаў, перадае Dialog.UA.
Ён звярнуў увагу на артыкул праўладнага выдання «Маскоўскі космомолец» пра тое, што ўжо ў бягучым годзе дэфіцыт бюджэту РФ можа дасягнуць рэкордных 10 млрд рублёў. Гэта вельмі сур'ёзны маркер, перакананы Калашнікаў.
«Гэта значыць толькі адно: Уладзіміра Уладзіміравіча пачынае абкладваць і частка бамонду РФ. Непразрыста намякаючы на тое, што пара выходзіць з вайны. Інакш — абвал», — напісаў Z-патрыёт.
Ён падкрэсліў, што сітуацыя ў расійскай эканоміцы сапраўды катастрафічная. Фонд нацыянальнага дабрабыту праедзены за 4 гады вайны, ён не зможа кампенсаваць дэфіцыт. Там сёння засталося толькі золата, якое РФ ужо актыўна прадае. Нарошчваць аб’ёмы продажу каштоўнага металу Масква не можа, бо гэта абрыне цэны.
Адзіная опцыя, даступная Крамлю, — запусціць руку ў банкаўскія ўклады расіян. Але гэты крок надзвычай небяспечны, які можа справакаваць сацыяльны выбух і знесці ўладу.
Надзеі на Кітай няма, упэўнены Z-блогер. Сі катэгарычна не жадае даваць крэдыт Маскве на працяг агрэсіі, хоць вайна і паслабленне РФ Пекіну выгадныя. «Увогуле, бамонд РФ ставіць ВВП непрыемныя пытанні», — канстатаваў Калашнікаў.