Расійская спявачка Даліна паскардзілася, што ёй даводзіцца здымаць кватэру
18- 1.02.2026, 22:40
- 12,198
Новую кватэру яна, нібыта, набыць не можа.
Расійская спявачка Ларыса Даліна паведаміла, што пасля высялення з кватэры цяпер здымае жыллё. Як пішуць «РИА Новости», разам з Далінай у здымнае жыллё пераехалі яе кошкі, новую кватэру яна пакуль набыць не можа.
Даліна патлумачыла, што яе сям'я «пакуль бярэ ў арэнду кватэру» на працяглы тэрмін. «Калі зможам уласнае жыллё набыць, пакуль невядома. Магчыма, я калі-небудзь зараблю грошы і гэтую кватэру выкуплю», – адзначыла яна.
Спявачка не стала раскрываць дакладнае месцазнаходжанне новай кватэры, але ахарактарызавала раён як добры, дадаўшы, што дагавор арэнды заключаны «на вельмі добрых умовах».
У жніўні 2024 г. Даліна паведаміла, што стала ахвярай махляроў і страціла кватэру, якая была прададзена прадпрымальніцы Паліне Лур’е. Першапачаткова суды прызналі, што здзелка была здзейснена спявачкай у неўсвядомленым стане, і жыллё вярнулі Даліне без неабходнасці выплаты кампенсацыі.
Лур’е аспрэчыла гэтыя рашэнні. У снежні 2025 г. Вярхоўны суд накіраваў справу на перагляд. 25 снежня Маскоўскі гарадскі суд задаволіў пазоў Лур’е аб прымусовым высяленні Даліны з кватэры ў Хамоўніках. 19 студзеня 2026 г. ключы ад апартаментаў былі перададзены адвакату Лур’е.