Чыноўнікі ўзяліся выконваць указанне Лукашэнкі па тэмпературы ў кватэрах
10- 1.02.2026, 22:35
- 10,844
Батарэі стануць халаднейшыя.
Лукашэнка раскрытыкаваў энергетыкаў пасля аварыі на цеплатрасе ў Мінску 19 студзеня. Ён прапаноўваў «даваць крыху прахаладнейшы цяплоносбіт» у батарэі жылых дамоў. Міністэрства энергетыкі адказала, што прыняло меры. Напярэдадні моцных маразоў, якія гэтай ноччу абяцаюць сіноптыкі, намеснік міністра Сяргей Адаменка расказаў падрабязнасці ў эфіры дзяржаўнага канала «Беларусь 1».
— Тэмпература ў моцныя маразы ў памяшканнях і ў кватэрах у грамадзян будзе некалькі паніжаная ў параўнанні з тым, што мы раней практыкавалі. Але гэта ўсё адно будуць камфортныя ўмовы, і грамадзяне павінны ставіцца да гэтага з разуменнем. Вядома, цяпло будзе — плюс 18 і больш градусаў абавязкова павінна быць. Гэта сацыяльныя стандарты.