Трамп пабудуе трыумфальную арку ў Вашынгтоне
23- 1.02.2026, 17:23
- 5,366
Больш, чым у Парыжы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загаварыў аб планах пабудаваць у сталіцы ЗША Вашынгтоне трыумфальную арку, натхнёную знакамітым парыжскім збудаваннем, піша «Нямецкая хваля».
У суботу прэзідэнт ЗША заявіў журналістам на борце самалёта Air Force One, што трыумфальныя аркі можна сустрэць па ўсім свеце, аднак ён хоча, каб вашынгтонская арка стала самай вялікай.
«Мы — самая вялікая і самая магутная краіна. Я хацеў бы, каб яна была самай вялікай», — заявіў Д. Трамп.
Паводле яго слоў, будзе створаны камітэт, які будзе курыраваць рэалізацыю праекта.
Чарговым архітэктурным праектам Трамп імкнецца пакінуць свой след у вобліку Вашынгтона. Раней быў знесены Усходні флігель Белага дома, а на яго месцы пачалося будаўніцтва банкетнай залы. Гэты крок выклікаў крытыку.
Як паведамляе The Washington Post, паводле аднаго з варыянтаў праекта, вышыня трыумфальнай аркі можа складаць 76 метраў. Для параўнання, Трыумфальная арка ў Парыжы, завершаная ў 1836 годзе, мае вышыню 50 метраў.