У Мінску заўважылі маржоў-бягунёў
10- 1.02.2026, 17:18
- 6,060
Пры -17°C.
У сацыяльнай сетцы Threads з'явіліся відэа, на якіх відаць, як уздоўж праспекта, спачатку ў раёне парку Чалюскінцаў, а потым недалёка ад плошчы Незалежнасці на другім канцы горада, бяжыць група мужчын.
З экіпіроўкі на іх — пераважна толькі шорты, шапкі і пальчаткі, толькі некаторыя ўцепліліся легінсамі.
І гэта пры тым, што тэмпература паветра ў сталіцы апусцілася да -17°C.