2 лютага 2026, панядзелак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў правакуе Трампа

10
Мядзведзеў правакуе Трампа

Экс-прэзідэнт Расіі заявіў, што «ніякіх падлодак ЗША расіяне не знайшлі».

Расія не зафіксавала атамных субмарынаў, з’яўленне якіх ля расійскіх берагоў анансаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Пра гэта намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў прапагандыстам ТАСС.

1 жніўня 2025 года кіраўнік Белага дома заявіў, што ЗША размесцяць дзве атамныя падводныя лодкі «ў адпаведных рэгіёнах» у адказ на «дурныя і надзвычай правакацыйныя» заявы Мядзведзева.

27 кастрычніка, каментуючы выпрабаванні расійскай ракеты «Буревестник», Трамп заявіў, што ядзерная амерыканская субмарына цяпер знаходзіцца недалёка ад расійскага ўзбярэжжа.

Па словах Мядзведзева, Трамп — першы прэзідэнт ЗША, які рэалізуе сваю ўладу паведамленнямі ў сацыяльных сетках.

«Можна іранізаваць, што гэта непрадумана або эмацыйна. Так, напэўна, так і ёсць. Пару лодак хацеў кудысьці адправіць, мы так іх і не знайшлі», — адзначыў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках