2 лютага 2026, панядзелак, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адказаў, ці пойдзе ў прэзідэнты другі раз

22
Зяленскі адказаў, ці пойдзе ў прэзідэнты другі раз
Уладзімір Зяленскі

Усё залежыць ад адной умовы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што пакуль дакладна не ведае, ці будзе балатавацца на другі прэзідэнцкі тэрмін. Гэта будзе залежаць ад таго, як скончыцца расійская вайна супраць Украіны. Але часам Зяленскі ўсё ж разважае пра гэта, пацвердзіў ён у інтэрв’ю для Český rozhlas Plus.

«Часам думаю. Часам думаю, так», — падкрэсліў Зяленскі. Акрамя таго, яго спыталі, ці ёсць у яго нейкае асабістае жаданне наконт таго, што рабіць, як толькі вайна скончыцца.

«Часам проста хочацца трошкі больш быць з дзецьмі. І, шчыра кажучы, на сёння ўжо ўсё роўна дзе», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках