Расійскую разведгрупу загналі ў дрэнажную трубу і ліквідавалі
9- 1.02.2026, 11:28
- 17,308
Узброеныя сілы Украіны паказалі відэа аперацыі.
На адным з участкаў фронту расійскія захопнікі спрабавалі прайсці міма пазіцый Сіл абароны Украіны.
Аднак акупантам не ўдалося застацца незаўважанымі — украінскія воіны загналі іх у дрэнажную трубу і ліквідавалі.
Пра гэта паведамілі на старонцы 225-га асобнага штурмавога палка Узброеных сіл Украіны ў Facebook. На апублікаваных кадрах відаць, як разгортваліся падзеі.
Спачатку расійская разведвальная група сама спрабавала схавацца ад удараў Узброеных сіл Украіны ў трубах. Аднак у рэшце рэшт яны і сталі месцам іх смерці.

Калі украінскія вайскоўцы ўбачылі, што акупанты зрабілі сабе сховішча ў трубах, яны накіравалі туды дроны, ліквідаваўшы ўсіх варожых разведчыкаў.
«Загналі расіян у дрэнажную трубу і ліквідавалі аднаго за адным. Разведгрупа, якая спрабавала прайсці міма нашых пазіцый, загінула ў поўным складзе», — сказана ў паведамленні.

