Партызаны нанеслі магутны ўдар па тылах войскаў РФ у Херсонскай вобласці
- 1.02.2026, 9:48
- 2,206
Знішчаныя сувязь і РЭБ акупантаў.
«АТЭШ» нанёс удар па сістэме сувязі і аслабіў РЭБ акупантаў у Херсонскай вобласці.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЭШ» у Telegram.
На Арабатскай стрэлцы, непадалёк ад населенага пункта Стрелковое агент «АТЭШ» вывёў з ладу трансфарматарную шафу вежы сувязі.
На самой вежы былі размешчаныя антэны РЭБ, якія цяпер не працуюць.
Сувязь і радыёэлектроннае прыкрыццё на гэтым участку цяпер практычна адсутнічаюць, што стварае паветранае «акно» для нанясення ўдараў дронамі па акупантам у Крыме.
«Дзеянні агентаў «АТЭШ» дэманструюць, што нават аддаленыя і, на першы погляд, абароненыя ўчасткі застаюцца ўразлівымі. Ціск на інфраструктуру працягвае падтачваць магчымасці акупацыйных сіл і пазбаўляе іх адчування бяспекі ў тыле», — гаворыцца ў паведамленні руху.