2 лютага 2026, панядзелак, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа з трамваем у Віцебску, засыпаным снягом, набрала мільёны праглядаў

11
Відэа з трамваем у Віцебску, засыпаным снягом, набрала мільёны праглядаў

Гэта нейрасетка ці рэальнасць?

У TikTok набірае папулярнасць відэа, знятае ў адным з віцебскіх трамваяў. Пасажыры зафіксавалі, як падчас паездкі ў салон праз дзверы набіваецца вялізная колькасць снягу. На вечар 31 студзеня відэа, апублікаванае напярэдадні, набрала 5 млн праглядаў і больш за 6 тыс. каментарыяў, піша «Зеркало».

На кадрах бачна, што ў сярэдняй частцы салона, каля дзвярэй, ужо падчас руху ўтварыўся ўнушальны снегавы намет. Дзверы трамвая, судзячы па відэа, няспраўныя і шчыльна не зачыняюцца — створкі былі звязаныя вяроўкай, але яна ў пэўны момант не вытрымала націску стыхіі.

@gawronek007

a ty kiedy się urodziłeś 😏❤️

♬ Bailando 2 (prewiev) - BROKIES & Bajorson & Dajczman & DiscoKarol & pirlo444

Убачанае выклікала бурлівую рэакцыю ў каментарах. Шмат хто з карыстальнікаў адмовіўся верыць у тое, што адбываецца. «Ну, гэта ШІ», — пішуць скептыкі, мяркуючы, што відэа згенеравана нейрасеткай. «Тыктакеры не могуць зразумець, што гэта не ШІ», — запярэчваюць ім іншыя (адзначым, відэа насамрэч сапраўднае: на ім, напрыклад, бачна такая дэталь, як шыльда мясцовага «Еўраопта»).

Мясцовыя жыхары пацвярджаюць, што надвор’е ў рэгіёне сапраўды суровае і транспарт з цяжкасцю спраўляецца: «Гэта Віцебск, дзіця!», «Я сёння амаль 40 хвілін чакала тралейбус. Вось чаму».

Большасць каментатараў жа дасціпнічае, ацэньваючы «інавацыйны» спосаб прыбірання вуліц. «Вадзіцелю за гэтую распрацоўку таааакую прэмію дадуць», — жартуюць карыстальнікі. «Трамвай-грэйдэр, інавацыйная распрацоўка», «А вы кажаце, сняг не прыбіраюць. Ужо і трамваі падключылі», «Вываз снягу на трамваі, вадзіцель узяў падпрацоўку. І людзей возіць, і сняг вывозіць», — іранізуюць у каментарах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках