У Беларусі забаранілі прадукцыю Rexona
4- 9.01.2026, 19:50
- 10,468
Што з ёй не так?
У рэестр трапіў ролікавы антыперспірант Rexona «Ніжна і сакавіта», у тым ліку ў складзе набораў, паведамляе Myfin.by.
Вытворца прадукцыі — ТАА «Юнілевер Русь» (Расія, г. Масква).
Паведамляецца, што тавар не адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляюцца да складу парфумерна-касметычнай прадукцыі. Па заяве экспертаў, пры вытворчасці антыперспіранта выкарыстаны інгрэдыент Butylphenyl methylpropional.
У дачыненні да прадукцыі ўведзены наступныя меры: забарона рэалізацыі, забарона ўвозу і абарачэння, выняцце з абарачэння, спыненне дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці.