10 студзеня 2026, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: Ціск на Расію павінен стаць невыносным

1
Кіраўнік МЗС Эстоніі: Ціск на Расію павінен стаць невыносным

Выснова можа быць толькі адна.

Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна пасля начнай паветранай атакі РФ на Украіну заклікаў узмацніць ціск на Расію да такой ступені, каб ён стаў невыносным.

Пра гэта Цахкна напісаў у сацсетцы Х.

Міністр адзначыў, што апошнія крокі Еўропы, Украіны і Злучаных Штатаў па распрацоўцы гарантый бяспекі, а таксама падзеі ў Венесуэле прымусілі Пуціна нервавацца.

«Адказам Расіі стаў паветраны тэрор супраць Украіны, у выніку якога загінулі мірныя жыхары, а сотні тысяч людзей засталіся без ацяплення, электраэнергіі і вады ў сярэдзіне зімы. Расія таксама зноў ужыла балістычную ракету сярэдняй далёкасці «Арэшнік» падчас наўмысна правакацыйнага ўдару паблізу межаў Еўрапейскага Саюза і НАТА», — заявіў дыпламат.

Па яго словах, відавочна, што Расія застаецца на сваім старым шляху, не імкнецца да міру і не адмовілася ад сваёй мэты знішчыць Украіну.

«Выснова можа быць толькі адна. Каб прымусіць Расію змяніць курс, міжнародны палітычны і эканамічны ціск павінен быць узмоцнены да максімуму і стаць невыносным», — заявіў Цахкна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках