10 студзеня 2026, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У істэрычным прыпадку

5
У істэрычным прыпадку

Чаму Расія больш за год трымала паўзу з «Арэшнікам»?

Паколькі цяпер пачнецца чарговае, масавае, кіданне на вентылятар вакол «Арэшніка», хачу нагадаць наступнае.

Ракета РС-26 «Рубеж», яна ж «Арэшнік», у канвенцыйным выкананні ўяўляе сабой носьбіт 36 балванак, кожная з якіх пры падзенні выдзяляе энергію, эквівалентную 20–25 кг трацілу. Іншымі словамі, эфект ад «Арэшніка» супастаўны з ударам 700–750 кг трацілу, або паўтары балістычныя ракеты 9М723 АТРК «Іскандэр», або 7 авіяцыйных бомбаў ФАБ-250.

Калі хто не ведае, то фронтавы бамбардзіроўшчык Су-34 можа несці 22 авіябомбы ФАБ-250, сумарнай магутнасцю, эквівалентнай больш чым двум тонам трацілу.

То бок, ракета коштам у 100 мільёнаў долараў нясе ў тры разы меншы разбуральны эфект, чым вылёт Су-34 з поўнай нагрузкай ФАБ-250, або дзве ракеты 9М723, сумарным коштам 3 млн долараў.

Па сутнасці, за кошт аднаго «Арэшніка» Расія магла б запусціць больш за 50 балістычных ракет 9М723 з агульнай магутнасцю ў 35 разоў больш разбуральнай, чым канвенцыйны «Арэшнік».

Акрамя таго, цікава і тое, што гэта другое прымяненне «Арэшніка» за перыяд больш чым год! А за гэты час было столькі нагод ужыць гэтую ракету і столькі істэрычных заклікаў гэта зрабіць ад расійскіх гаваркіх галоваў. У адказ за аперацыю «Павуціна», у адказ за палаючыя НПЗ, у адказ за ліквідаваных генералаў, у адказ за падводную лодку, урэшце рэшт, і за кватэру Ларысы Даліны!

23 кастрычніка Пуцін паабяцаў на ўдары ў глыб тэрыторыі Расіі нейкі «ашаламляльны» адказ, і многія расійскія прапагандысты ўзрадаваліся: вось ён, будзе другі па ліку ўдар «Арэшнікам» — дачакаліся! Але… не.

Відавочна, Расія цягам года здолела сабраць адну адзінку гатовай прадукцыі ў выглядзе БРСД «Арэшнік», што, у пэўным сэнсе, адпавядае тэмпам зборкі МБР «Сармат» — 1–2 ракеты ў год. І ўжыць яе толькі з адной мэтай — у істэрычным прыпадку запалохаць Украіну і Захад сваёй вундервафэ.

З усяго выкладзенага вышэй, думаю, усе цалкам змогуць зрабіць даволі адназначную выснову. Праўда ж?

Аляксандр Каваленка, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках